Шаноўнае спадарства! Прыміце нашыя самыя сардэчныя віншаванні з нагоды святаў Божага нараджэння і Новага года! Хай вашае жыццё будзе цікавым, і ў ім будзе месца і насычанаму адпачынку, і плённай творчай дзейнасці і ціхаму сямейнаму шчасцю!
2 снежня 2011 года ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску адбылася прэзентацыя інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”(БАВГ), on-line сховішча калекцый успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі.
Ад 6.12.2011 працуе рэгістрацыя новых карыстальнікаў на партале Беларускага архіва вуснай гісторыі. Калі ласка, можаце зарэгістравацца!
Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас на прэзентацыю інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”(nashapamiac.org), першага беларускага он-лайн сховішча калекцый вусных успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца а 18 гадзіне 2 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі, па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса 12.
10-11 верасня 2011 г. пад Мінскам, у в. Новая вёска адбыўся воркшоп «Беларускі архіў вуснай гісторыі: стан і перспектывы развіцця» па ключавых накірунках працы архіва і аналізе тэндэнцый яго ўдасканалення. На мерапрыемстве прысутнічала 17 чалавек, сярод якіх былі актыўныя ўдзельнікі праекта (гісторыкі, архівісты, праграмісты і інш.), спецыялісты па вуснай гісторыі і эксперты праекта.