Сябры! Запрашаем вас прыняць удзел у літаратурна-гістарычнай імпрэзе “Вяртанне з эміграцыі”.

Iмпрэза адбудзецца 6 сакавіка а 19.00 у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) пры ўдзеле Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына". Уваход — вольны.

Запрашаем прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі "Камунікатыўныя гарызонты вуснай гісторыі", якая адбудзецца 17-18 траўня 2013 г. у г. Пераяслаў-Хмяльніцкі, Украіна (Дзяржаўнае вышэйшая навучальная ўстанова "Пераяслаў-Хмяльніцкі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Рыгора Патэльні").

28 лютага 2013 г. а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі “Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.”.

26 лютага, у аўторак, у Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана пра Гародню ў XX стагоддзі.

Сустрэча састаіцца з 18.00-20:00 у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (пр-т Незалежнасці 37а). Уваход вольны!

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага запрашае навукоўцаў да 30 верасня кожнага года дасылаць свае працы на Прэмію Ю. Бардаха.

Прэмія будзе прысуджацца за доктарскія або магістэрскія (або эквівалентныя) працы, прысвечаныя ідэям і гісторыі ВКЛ.