Шаноўныя сябры!

10 чэрвеня 2013 года завяршаецца рэгістрацыя на Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 11-13 кастрычніка 2013 года ў Коўне, Літва.

Чакаем удзельнікаў!

25-26 траўня ў Гродне адбудзецца навукова-папулярная канферэнцыя “Паўстанне 1863 года на Гарадзеншчыне: у навуковых даследваннях і памяці народаў” з удзелам гісторыкаў і краязнаўцаў з Беларусі і Польшчы.

Пачатак 25 траўня а 10.00, прыходзьце!

Шаноўныя аматары вуснай гісторыі!
 
15-16 чэрвеня ў Мінску адбудзецца двухдзённы трэнінг па асновах правядзення вуснагістарычных праектаў. Вядоўцамі заняткаў будуць спецыялісты Беларускага архіва вуснай гісторыі (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Ірына Кашталян, Павал Сітнік), а таксама прадстаўніца нямецкай вуснагістарычнай школы Імке Хансэн (Універсітэт Гамбургу, Германія).

Сябры, звяртаем вашую ўвагу на фільм кіраўніка камісіі АГП па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій Уладзіміра Раманоўскага «Згубленая памяць «Дразды» пра наведванне мемарыялу ў Драздах (г. Мінск), які сёння знаходзіцца ў недагледжаным стане.

Шаноўныя сябры!

Чытайце пра падрабязнасці нашага падарожжа і знаемцеся з кароткай фотасправаздачай экспедыцыі.