7-8 лістапада 2013 года ў Цэнтры гарадской гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы (Львоў, Украіна) пры падтрымцы Еўрапейскай асацыяцыі лічбавай гуманістыкі адбудзецца практычны семінар «Лічбавае і візуальнае: новыя перспектывы і напрамкі гісторыі гарадоў Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

19 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (г. Мінск, вул. K. Маркса, 12) да памятнай даты 150-годдзя паўстання 1863-1864 гг. адчыняецца польская архіўная выстава “Mors Sola Victris Gloria Victis”.

З 25 па 31 жніўня 2013 года Беларускім архівам вуснай гісторыі была арганізавана экспедыцыя па правядзенні інтэрв’ю з былымі прымусовымі работнікамі ў Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці. 

Лятучы ўніверсітэт аб'яўляе падачу заявак на Курс "Вусная гісторыя: тэорыя і практыка" (2013-2014 год), які вядзе Алесь Смалянчук. Заяўкі прымаюцца да 27 верасня.

У сераду, 18 верасня, адбудзецца першая пасля гадовага перапынку прэзентацыя часопіса Arche ў Мінску. Прысутных чакае захапляльнае знаёмства з дзясяткамі выданняў, найперш гістарычнай скіраванасці.