Запрашаем да ўдзелу ў круглым стале “Вусная гісторыя і гістарычная памяць: новыя выклікі”, які адбудзецца ў г. Мінску 19 снежня 2014 года.

21 лістапада ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Вусная гісторыя: тэорыя і практыка”, дзе БАВГ прадстаўляла наша архівістка Таццяна Касатая.

Абвешчаны набор заявак на ўдзел у Берлінскай міжнароднай летняй школе, якая пройдзе 6-13 верасня 2015 г. Праца школа прымеркавана да 70-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны і накіравана на транснацыянальнай дыялог маладых даследчыкаў, якія займаюцца вывучэннем тэматыкі вайны.

Сёння дзень народзінаў святкуе гісторык, кіраўнічка нашага архіва, цудоўны чалавек Ірына Кашталян.

Радасная навіна! Чарговае папаўненне ў шэрагах вусных гісторыкаў!!