Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей “Дом Анны Франк” (Амстэрдам) запрашаюць моладзь паўдзельнічаць у першым трэнінгу міжнароднага праекта "Шпацыр па памяці" ў Мінску.

Аб пасляваеннай калектывізацыі, паводле ўспамінаў жыхароў Піншчыны, якія былі сабраны падчас нядаўняй экспедыцыі БАВГ на Заходнім Палессі, піша Аляксей Чубат.

Дортмундскі Міжнародны адукацыйны цэнтр прадстаўляе магчымасць маладым гісторыкам і журналістам з Беларусі, Нямеччыны, Расіі і Украіны падчас адукацыйнай паездкі азнаёміцца з жахлівымі наступствамі Другой сусветнай вайны і яе гістарычным асэнсаваннем.

Падчас экспедыцыі на тэрыторыі Пінскага Палесся даследчай камандай БАВГ сабрана болей за 60 інтэрв'ю, якія былі запісаны пераважна з людзьмі 20-х – 30-х гадоў нараджэння.

Наша экспедыцыя працягвае свае актыўныя вусна гістарычныя пошукі на Палессі. Каманда даследчыкаў пераважна працуе ў Пінскім раёне і суседніх вёсках Іванаўскага і Столінскага раёнаў.