22 студзеня ў Міжнародным Мемарыяле прайшоў семінар «Вусная гісторыя: ад формы да ўспрымання», на якім свае распрацоўкі ў захаванні і публікацыі вуснагістарычных сведчанняў прадставіў  Беларускі архіў вуснай гісторыі.

27 студзеня ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна запрашае на вечарыну памяці, тэма якой: "Значэнне 27-га студзеня для сучаснага грамадства".

Ужо праз тыдзень, 31 студзеня, сканчаецца прыём заявак на Міжнародную навуковую канферэнцыю «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы».

1-12 жніўня 2016 года Мемарыяльны музей Халакосту ў Вашынгтоне ладзіць воркшоп, прысвечаны выкарыстанню ўспамінаў у вывучэнні Халакосту ў краінах былога Савецкага Саюза.

Цэнтр гарадской гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы запрашае падаваць заяўкі на штогадовую стыпендыяльную праграму месячнай рэзідэнцыі ў Львове.