Дыск "1939 год у вусных успамінах” цяпер у адкрытым доступе.

2019-09-18

Гэты віртуальны дапаможнік адкажа на такія незвычайныя пытанні аб падзеях 17 верасня: "Хозяйка, а сколько ты зарабатываешь - 200-500 кг?", чаму "ўсе з капыта палякі" і ці знікла мяжа ў 1939 годзе?

Навучальны дыск “Беларусь падзеленая і аб’яднаная: 1939 год у вусных успамінах”, падрыхтаваны БАВГ спецыяльна для настаўнікаў, школьнікаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй. Адрыўкі з успамінаў старэйшых жыхароў, храналагічная шкала, гласарый, цікавыя факты, варыянты тэставых заданняў - магчыма спампаваць тут (памер - 3,3 Гб) або на адмысловай рубрыцы нашага сайту.

 

Каментары да навіны: