Менск – мазаіка ідэнтычнасцяў (абноўлена)

2018-09-13

Клуб вуснага гісторыка вяртаецца з вакацый і першае паседжанне прысвячае роднаму гораду.

Гасцямі на гэты раз будуць гісторыкі, знаўцы Менску Антон Рудак ды Андрэй Ляневіч. Даследчыкі пагутараць пра ідэнтычнасць жыхароў менскіх раёнаў, так бы мовіць, патрыётаў Грушаўкі ды Шабаноў.

Цікавая тэма, бо менавіта ў абароне сваіх маленькіх тэрыторый праявіла сябе любоў да пэўных раёнаў гораду. І што асабліва важна – не таму, што тут помнік архітэктуры, а таму, што гэта месца сваё. Але ці тоесная любоў да роднага раёна любові да ўсяго гораду?

Сустрэча адбудзецца 3 кастрычніка ў 18.30 па адрасе: вул. Сухая, 25 (Гістарычная майстэрня). Уваход традыцыйна вольны.

Антон Рудак – даследчык, літаратар. Зацікаўленасці: гісторыя Менску, нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944, крыніцы асабістага паходжання. Намінант літаратурнай прэміі «Дэбют» з кнігай вершаў «Верхні горад».

Андрэй Ляневіч – даследчык, займаецца Менскам канца ХІХ – 1-й пал. ХХ стст., гісторыяй спорту ў БССР. Навуковы супрацоўнік дома-музея 1 з'езду РСДРП.

У матэрыяле выкарыстана выява афішы Купалаўскага тэатра.

 

Каментары да навіны: