Канферэнцыя “Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы”

2016-01-24

Ужо праз тыдзень, 31 студзеня, сканчаецца прыём заявак на Міжнародную навуковую канферэнцыю «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы».

Канферэнцыя мае шматдысцыплінарны характар, да ўдзелу запрашаюцца гісторыкі, культуролагі, палітолагі, сацыёлагі, літаратуразнаўцы, а таксама прадстаўнікі іншых сацыяльных і гуманітарных навук.

Вітаюцца таксама даклады, прысвечаныя вуснай гісторыі як даследчаму метаду.

Па выніках канферэнцыі будзе надрукаваны зборнік.

Заяўкі на ўдзел просім дасылаць на адрас: kanferencyja@nashapamiac.org

У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш 2 тыс. знакаў), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні.

Падрабязная інфармацыя на старонцы: Канферэнцыя “Чарнобыльская аварыя і грамадства.

Далучайцеся да ўдзелу!

Каментары да навіны: