Гарадская калекцыя: "Бабруйшчына, 2014" (+Фота і відэа)

2014-12-29

Прадстаўляем для азнаямлення новую калекцыю "Бабруйшчына, 2014", матэрыялы якой зараз цалкам даступная для прагляду і вывучэння. Збор інтэрв'ю для калекцыі адбываўся падчас экспедыцыі ў Бабруйск, якая прайшла сёлета з 6 па 12 верасня. Праца праводзілася ў рамках праекта “Пасляваенны яўрэйскі Бабруйск”. Для БАВГ гэта быў новы і надзвычайна цікавы вопыт правядзення экспедыцыі ва ўмовах вялікага горада. Кіравала экспедыцыяй гісторык Ірына Раманава, дапамагалі ёй каардынатар праекта БАВГ Ірына Кашталян і аператар праекта Павал Сітнік. Удзельнікамі экспедыцыі сталі 15 чалавек гісторыкаў, этнолагаў, спецыялістаў па ахове і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны, па палітыцы памяці, фатографаў, аматараў. Запісана 63 інтэрв'ю, сабраны вялікі корпус дакументальна-фатаграфічнага матэрыялу з асабістых архіваў рэспандэнтаў.  Усе зробленыя падчас экспедыцыі фотакопіі арыгінальных здымкаў з эпохі – на дадзены момант гэта самая багатая калекцыя фотаздымкаў у архіве – таксама  ўжо цалкам даступныя для азнаямлення. Гэтыя ўнікальныя сваёй аўтэнтычнасцю і каларытам старасвецкія фатаграфіі значна ўзбагачаюць і дапаўняюць відэа- і аўдыёзапісы размоў з рэспандэнтамі.

У якасці прэзентацыі калекцыі прапануем паглядзець некалькі фрагментаў інтэрв'ю з карэннымі гарадскімі жыхаркамі на разнастайныя тэмы з няпростага жыцця бабруйскай яўрэйскай супольнасці, на долю якой у ХХ стагоддзі выпалі шматлікі суворыя выпрабаванні.

Надзвычай захапляльную гісторыю сям'і сваёй бабулі і дзядулі ў даваенным Бабруйску распавяла нам Мая Якаўлеўна Казакевіч:

 

Некалькі здымкаў з архіва рэспандэнткі:

Фотакопія даваеннага здымка бабулі і дзядулі: Сіма і Гірш

Фотакопія здымка маці і бацькі рэспандэнткі

Фотакопія здымка бацькі рэспандэнткі

Натуральна, што нашыя інфарманты перажылі вайну і Халакост дзякуючы таму, што іх сем’ям удалося выехаць у эвакуацыі. Таму часцяком значную частку размовы з рэспандэнтам займала тэма вайны, бежанства, складанага жыцця ў эвакуацыі, цяжкасцяў падчас вяртання на радзіму:

 

Расповеды пра эвакуацыю звычайна падобныя – ўцёкі з горада пад бамбёжкамі, пешы пераход да Рагачова або Крычава, а далей бясконцае падарожжа ў эшалонах у глыбокі тыл. Таму хіба найбольш уражлівым і паказальным для адлюстравання цяжкасцяў быцця ў эвакуацыі будзе гісторыі бежанкі-падлетка, якая згубіла ў дарозе сваю сям'ю, адстаўшы ад цягніка:

 

Ганна Міхайлаўна, чыю гісторыя мы пачулі вышэй, таксама ласкава падзялілася здымкамі з асабістага архіва:

Фотакопія здымка маці рэспандэнткі з сяброўкай

Фотакопія здымка сястры рэспандэнткі

Калі гаварыць пра традыцыі і звычаі яўрэйскага Бабруйска, то, відавочна, ужо да вайны адбывалася даволі моцная секулярызацыя. Нягледзячы на тое, што старэйшае  пакаленне было даволі рэлігійным, яно не прыцягвала да выканання рэлігійных рытуалаў моладзь, да таго ж перавага аддавалася рускамоўным школам, а не школам на ідыш. Пасля вайны забароны адпраўлення рэлігійных культаў толькі ўзмацняліся, але насельніцтва знаходзіла спосабы абыходу антырэлігійных захады ўладаў, таксама нефармальнае выражэнне рэлігійнай ідэнтычнасці захоўвалася праз дамашнія рытуалы.

 

 

На штодзённым сямейным узроўні побытавае функцыянаванне традыцый з пэўнымі трансфармацыямі таксама захоўвалася, што добра бачна на прыкладзе яўрэйскай кухні.

 

У дадатак да рэцэптаў страў яшчэ некалькі фатакартачак ад Леі Гіршаўны:

Фотакопія здымка сям'і бацькі рэспандэнткі

Фотакопія здымка рэспандэнткі з мужам

Напрыканцы яшчэ невялічкая падборка прыгожых старасвецкіх фотаздымкаў з бабруйскай калекцыі:

Каментары да навіны: