
ІІІ-я Міжнародная навуковая канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”
2014-01-14
Інстытут “Палітычная сфера” запрашае да ўдзелу ў ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы”, якая пройдзе 30-31 траўня 2014 г. у Мінску.
Тэмы для разгляду:
1) Аршанская бітва і войны XVI стагоддзя ў гісторыі, гістарыяграфіі ды ідэалогіі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
2) Першая сусветная вайна і паўстанне Беларусі як палітычнага суб’екту.
3) Роля Першай сусветнай вайны ў палітычным і культурным пераўладкаванні Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
4) Вызваленне, акупацыя, збройны супраціў: 1944 год у гісторыі і гістарыяграфіі народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
5) Культура памяці і вайна ў Беларусі: Дзень Вайсковай славы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці.
6) Культура памяці, нацыянальныя святы і войны ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць:
1) CV на любой працоўнай мове;
2) тэзісы выступу памерам 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове;
3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.
Заяўку неабходна даслаць на адрас info@palityka.org да 15 сакавіка 2014 года.
Па выніках канферэнцыі плануецца выхад тэматычнага нумару “Палітычнай сферы”.
Больш інфармацыі на сайце інстытута palityka.org