Шаноўнае спадарства!

Вітаем вас на старонцы праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, які мае на мэце праз збіранне і захаванне вусных ўспамінаў сведкаў гісторыі, паспрыяць даследаванню і пераасэнсаванню савецкага перыяда гісторыі Беларусі, а таксама развіццю новых міждысцыплінарных даследаванняў. Дакументы захоўваюцца і выкарыстоўваюцца ў лічбавай форме з дапамогай адмыслова створанага тэхнічнага забеспячэння.Прызначаны для прафесійных гісторыкаў, даследчыкаў іншых галін, адукатараў і усіх зацікаўленых.

Навука з заплюшчанымі вачыма, або чаму мы так мала ведаем пра наступствы Чарнобыля для здароўя?

Выступ амерыканскага гісторыка Кейт Браун, які прагучаў на міжнароднай канферэнцыі “Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы”, якую ладзіў БАВГ у 2016 г.

Успаміны аб Рыжскай мяжы: да 100-годдзя падпісання Рыжскай мірнай дамовы

Сёння 100 год са дня падпісання Рыжскай дамовы, паводле якога тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзве часткі.

“Пра што маўчалі остарбайтаркі”

На тэлеканале БелСат выйшаў фільм “Пра што маўчалі остарбайтаркі”. Стужка заснавана на інтэрв’ю, сабраных падчас нашага вуснагістарычнага праекту “Беларускія остарбайтары: вяртанне да жыцця”.

Выстава «(Не)забытыя ахвяры вайны»

24 кастрычніка адбылася прэзентацыя выставы «(Не)забытыя ахвяры вайны», падрыхтаваную як візуальна-інфармацыйны дадатак да аднайменнага дыдактычнага дапаможніка.