Шаноўнае спадарства!

Вітаем вас на старонцы праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, які мае на мэце праз збіранне і захаванне вусных ўспамінаў сведкаў гісторыі, паспрыяць даследаванню і пераасэнсаванню савецкага перыяда гісторыі Беларусі, а таксама развіццю новых міждысцыплінарных даследаванняў. Дакументы захоўваюцца і выкарыстоўваюцца ў лічбавай форме з дапамогай адмыслова створанага тэхнічнага забеспячэння.Прызначаны для прафесійных гісторыкаў, даследчыкаў іншых галін, адукатараў і усіх зацікаўленых.

Фотакрыніцы і «бачанне» гісторыі, якое яны ствараюць

21 лютага чарговая сустрэча ў Клубе вуснага гісторыка будзе прысвечана фатаграфіям ды іх ролі ў гісторыі.

Абвешчаны конкурс «Гісторыя па-за кадрам»

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе для моладзі «Гісторыя па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці»

Розныя войны: ад канфрантацыі да дыялогу

Запрашаем на дыскусію гісторыкаў пра вобразы гісторыі Другой сусветнай вайны ў школьных падручніках.

Дзеці мусяць ведаць, што такое Халакост

Першае ў гэтым годзе паседжанне Клуба вуснага гісторыка было прысвечана  важнай праблеме школьнай адукацыі: замоўчванню гісторыі і пошуку выйсця з гэтага тупіку.