Дыдактычны дапаможнік для настаўнікаў і вучняў для працы па тэме Халакосту ў Беларусі.
- Змест дапаможніка
-
Успаміны
- Мінскія габрэі: жыццё да вайны
- Стварэнне гета
- Жыццё ў гета
- Прымусовая праца
- Дзеці ў гета
- Спосабы выжывання падчас Халакосту
- Дэпартацыя: дарога ў адзін канец
- Сістэма тэрору
- Жыццё пасля вайны
- Дадатковая літаратура
Адукацыйны працэс адыгрывае найважнейшую ролю ў станаўленні асобы кожнага чалавека. Ад каштоўнасцяў, навыкаў, ведаў і ўстановак, якія атрымаюць прадстаўнікі сённяшняй моладзі, будзе залежыць, якімі грамадзянамі яны стануць.
У Беларусі працэс пераасэнсавання шматлікіх праблем Другой сусветнай вайны, у тым ліку і трагедыі габрэйскага насельніцтва краіны ў перыяд нацысцкай акупацыі, пачаўся толькі ў 1990-я гады мінулага стагоддзя. Варта адзначыць, што да гэтага часу так і не распрацавана дастатковай колькасці вучэбна-метадычных і дыдактычных матэрыялаў па тэме гісторыі Халакосту. А па гісторыі Мінскага гета іх фактычна няма.
Галоўнай мэтай гэтага дыдактычнага дапаможніка з'яўляецца захаванне гістарычнай памяці пра трагічныя падзеі Найноўшай гісторыі, вынясенне ўрокаў на прыкладзе гісторыі Мінскага гета, а таксама аказанне метадычнай дапамогі педагогам у правядзенні ўрокаў памяці. У ходзе распрацоўкі дапаможніка выкладчыкі і метадысты арыентаваліся на пытанні, якія ўзнікалі ў вучняў падчас удзелу ў праектах, арганізаваных Гістарычнай майстэрняй. У якасці працоўных матэрыялаў выкарыстоўваліся ўрыўкі гістарычных дакументаў, цытаты з успамінаў сведак і іншыя крыніцы. Да кожнай крыніцы распрацаваныя заданні і пытанні.